Суседка

歌手: Ансамбль Узорица • 专辑:И снова о любви • 发布时间:2022-04-22
作词 : Захаров Иван Николаевич
作曲 : Захаров Иван Николаевич
Калі раніцай вёдрамі ляскала
І да рэчкі спяшалася босая, —
Я цябе цалаваў краскамі,
Я цябе цалаваў росамі

Калі ў поўдзень ішла палеткамі,
Маладога спакою поўная, —
Я цябе цалаваў кветкамі,
Я цябе цалаваў промнямі

Калі ўвечар да весніц выйшла
І стаяла пад вішнямі колкімі, —
Я цябе цалаваў цішаю,
Я цябе цалаваў зоркамі

Што, як ноччу ў акно пагрукаю,
Недасяжная і спакусная?..
Я цябе цалаваў думкамі,
А хачу цалаваць вуснамі
📥 下载LRC歌词 📄 下载TXT歌词

支持卡拉OK同步显示,可用记事本编辑